10 ліпеня долар працягнуў рост
10 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Долар, які ў аўторак пераадолеў абсалютны максімум, працягнуў рост.
![dollar_tree.jpg dollar_tree.jpg](/img/v1/news/full/dollar_tree.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ранейшы максімум быў узяты ў лістападзе 2011 г. (8 850 рублёў за долар), неўзабаве пасля выхаду на адзіны курс, гэтаму папярэднічала трохразовая дэвальвацыя.
Курс долара ўмацаваўся сёння на Br20 — да 8880 беларускіх рублёў.
Еўра патаннеў на Br50 да 11370 беларускіх рублёў.
Курс расійскага рубля ўмацаваўся на Br2 да 270 беларускіх.