10 лістапада даражэе чыгунка

10 лістапада ў Беларусі даражэюць праезд і перавозка багажу чыгуначным транспартам.



czyhunka.jpg

Тарыф на адну паездку на гарадзкіх маршрутах вырасьце з 3500 да 5000 рублёў (калі гэта адзін тарыф) і з 4700 да 6000 (калі два тарыфы).
Тарыфы на рэгіянальных лініях эканом-кляса падвысяцца: з 700 да 900 рублёў за адну зону і з 70 да 90 рублёў за адзін кілямэтар.
Пастанова Міністэрства эканомікі на 50 % павышае кошт праезду на цягніках рэгіянальных ліній бізнэс-класа, міжрэгіянальных злучэнняў эканом- і бізнэс-класаў.
На 50 % павялічацца тарыфы на перавозку багажу і грузавога багажу на гарадзкіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.
Пастанова Міністэрства эканомікі апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 30 кастрычніка.
Пастанова пачала дзейнічаць праз дзесяць дзён пасля публікацыі.
svaboda.org