17 ліпеня рубель знізіўся да ўсіх трох валют
17 ліпеня таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы завяршыліся чарговым паслабленнем беларускага рубля да кошыку валют.
Так, курс даляра вырас на 20 рублёў да 8 860 беларускіх рублёў.
Курс еўра вырас на 60 рублёў да 11 630 беларускіх рублёў. Усяго за 5 дзён таргоў еўра паспеў падаражэць на 260 рублёў.
Курс расійскага рубля павысіўся адразу на 1,5 рубля да 273 беларускіх.