1 лістапада павышаюцца тарыфы на электраэнергію, цяпло і газ для насельніцтва

Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Савета міністраў ад 30 кастрычнік 2013 года № 941 , апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт–партале.



taryfy.jpg

Так, тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва будуць павялічаны на 8,3 %.
Аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, складзе 518,9 рубля за 1 кВт•гадз, дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 363,2 рубля за 1 кВт•гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 610,6 рубля за 1 кВт•гадз.
Электрычная энергія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) падаражэе да 610,6 рубля за 1 кВт•гадз, у астатні час сутак — да 1831,8 рубля за кВт•гадз.
У астатніх выпадках аднаставачны тарыф складзе 610,6 рубля за 1 кВт•гадз, дыферэнцыраваны тарыф у перыяд мінімальных нагрузак — 427,4 рубля за 1 кВт•гадз, у перыяд максімальных нагрузак — 1221,2 рубля за 1 кВт•гадз.
Апошняе падвышэнне тарыфаў на электраэнергію было 1 верасня — на 11,8 %.
Дакументам таксама павышана цана на прыродны і звадкаваны газ і тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.
Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічаны на 6,8 % да 75 719,6 рубля за 1 Гкал.
Кошт 1 кубаметру газу, што выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу, а таксама ў садовых доміках (дачах) пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў ў ацяпляльны перыяд вырасла на 8,8 % да 440 рублёў, у летні перыяд — на 19 % да 1466,6 рубля, пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў таксама на 19% да 1466,6 рубля.
Аплата за газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння з аднаго жыхара ў месяц вырасла на 19,3 % да 11 750 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) на 19 % да 33 750 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка на 19,1 % да 19050 рублёў.
Дакументам таксама на 19 % павышаны цэны на звадкаваны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах, — за балон ў 21 кг да 3019 рублёў за кг, для індывідуальных рэзервуарных установак (вадкая фаза) — да 7217,1 рубля за кг.
Апошняе падвышэнне дадзеных тарыфаў было 1 кастрычніка — на 12,7-32 %.
naviny.by