Ад верасня падвышаюць заробкі настаўнікам і медыкам — на 20%, фізікам і хімікам — да 100%

Адпаведная пастанова Савета Міністраў №632 ад 31 жніўня 2018 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

srednjaja_zarplata_hosupravlencev_prevysila_po_strane_belarus....jpg

Ад 1 верасня падвышаецца заробак асобных катэгорый работнікаў аховы здароўя і адукацыі за кошт падвышэння тарыфных ставак, акладаў і даплат.
Так, для педагагічных работнікаў (у тым ліку прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу) і памочнікаў выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў прадугледжана павышэнне тарыфных ставак на 20%.
Даплаты лекараў і медыцынскіх сясцёр павысяць на 20% і 13% адпаведна.
Павышэнне акладаў правізараў, фармацэўтаў, фізікаў, хімікаў, біёлагаў складзе ад 40% да 100%.
Акрамя таго, прадугледжваецца павышэнне з 1 кастрычніка 2018 года тарыфнай стаўкі першага разраду з Br34 да Br35,5 работнікам бюджэтнай сферы ў цэлым.
Паводле слоў першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэя Лабовіча, гэтыя меры дадуць магчымасць забяспечыць суадносіны заробкаў работнікаў бюджэтнай сферы да сярэдняга па краіне на ўзроўні 80%.
«Наша Ніва»