Ад 17 кастрычніка ў Мінску пачне працу місія МВФ
Місія супрацоўнікаў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), якую ўзначальвае Дэвід Хофман, наведае Мінск з 17 па 28 кастрычніка для правядзення пятага постпраграмнага маніторынгу беларускай эканомікі па выніках праграмы stand-by з МВФ, якая завяршылася ў канцы сакавіка 2010 года.
«Супрацоўнікі МВФ падрыхтуюць справаздачу, якая будзе разгледжана Саветам выканаўчых дырэктараў МВФ. Як і ў выпадку папярэдніх місій такога фармату, гэты візіт даць магчымасць
абмеркаваць макраэканамічную палітыку, што праводзіцца ўладамі, і перспектывы развіцця беларускай эканомікі з уладамі», — паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве МВФ у
Мінску.
10 кастрычніка Савет міністраў і Нацбанк прынялі план сумесных дзеянняў па структурным рэфармаванні і павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі Беларусі. План уключае маштабныя меры па
прыватызацыі дзяржуласнасці, абмежаванні крэдытавання дзяржпраграм, рэфармаванні пенсійнай сістэмы.
Гэтым планам таксама прадугледжана правядзенне ў кастрычніку—снежні 2013 года кансультацый з прадстаўнікамі МВФ пра магчымасць атрымання фінансавання ў межах новай крэдытнай праграмы.
Правядзенне кансультацый даручана супрацоўнікам Мінфіна, Мінэканомікі і Нацбанка.
БелаПАН