Адам Эберхард: Для Масквы Мытны саюз застаецца інтэграцыйным прыярытэтам
Удзел Беларусі ў Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам не паўплываў на эканамічнае развіццё краіны, такое меркаванне Радыё Рацыі выказаў намеснік дырэктара Цэнтру Усходніх даследаванняў у Варшаве Адам Эберхард.
Таваразварот паміж Беларуссю і Расеяй цяпер знаходзіцца на ўзроўні 47%, а з Казахстанам каля 1%. Але пры гэтым афіцыйны Мінск атрымлівае палітычныя бонусы ад удзелу ў інтэграцыйным аб’яднанні Крамля.
— Для Масквы Мытны саюз застаецца прыярытэтам інтэграцыйным, бо важна паказваць іншым дзяржавам, напрыклад, Украіне, што супрацоўнічаць з Расіяй не так і кепска, таму Лукашэнка і афіцыйныя ўлады пакуль маюць карысць ад Мытнага Саюзу.
Адам Эберхард лічыць, што пасля заканчэння змагання Масквы за Украіну, Крэмль пачне канчаткова ціснуць на Аляксандра Лукашэнку, патрабуючы перадаць пад кантроль Расіі найбольш прыбытковыя прадпрыемствы Беларусі.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя