Выбух перад мячэццю ў Расіі
Двое забітых. Паводле паліцыі, ахвярамі з’яўляюцца асобы, якія падклалі выбуховае прыстасаванне.

Фота: lenta.ru
Выбух адбыўся ноччу з чацвярга на пятніцу. Астанкі ахвяр паліцыя знайшла на дзядзінцы мячэці ў вёсцы Дугулубгей на паўночным Каўказе. На месцы знойдзены карабін Калашнікава, скрадзены з пастарунку паліцыі.
Вёска Дугулубгей знаходзіцца недалёка ад горада Баксан, месца замаху ў ліпені 2010 года на ГЭС, дзе тэрарысты забілі двух ахоўнікаў і ўзарвалі два генератары электрастанцыі. Вядома, што ў рэгіёне ідзе змаганне за адарванне рэспублік паўночнага Каўказу ад Расеі і ўтварэнне там ісламскага эмітрату.