Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала $2,2 млрд

За студзень-ліпень 2013 гады сальда знешняга гандлю таварамі ў Беларусі склала мінус 2 млрд. 159,5 млн. даляраў. За гэты ж перыяд мінулага года сальда было станоўчым — 2 млрд. 86,1 млн. даляраў.



saldo.jpg

Такія даныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. За студзень-чэрвень 2013 года ўдакладнены паказчык склаў мінус 1 млрд. 713 млн. даляраў. За сем месяцаў 2013 года экспарт беларускіх тавараў скараціўся на 23,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года і склаў 22 млрд. 528,9 млн. даляраў.
Як паведамляе Белстат, імпарт за студзень-ліпень гэтага года паменшыўся на 9,5% і склаў 24 млрд. 688,4 млн. даляраў.
Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі назіраецца, у прыватнасці, у гандлі з краінамі СНД, у тым ліку з краінамі Мытнага саюза і ЕЭП. З гэтымі партнёрамі ён склаў мінус 1.277 млн. даляраў і мінус 3.239,4 млн. даляраў адпаведна.
Экспарт у краіны СНД скараціўся на 0,1% (да 13.333,1 млн. даляраў) у параўнанні са студзенем-ліпенем 2012 года, імпарт — на 21,2% (да 14.610,1 млн.). Што датычыцца краін МС і ЕЭП, то тавараабарот з Расіяй паменшыўся на 13% (да 22.858,3 млн. даляраў), экспарт жа павялічыўся на 5,7% (да 9.605,7 млн. даляраў).
Станоўчым сальда знешняга гандлю таварамі застаецца з Казахстанам (407,5 млн. даляраў) і краінамі ЕС (774,6 млн. даляраў). Летась за аналагічны перыяд сальда ў гандлі з ЕС складала плюс 8.086,6 млн. даляраў. Разам з тым тавараабарот з Казахстанам паменшыўся на 8,2% (да 554,7 млн. даляраў), экспарт і імпарт таксама сталі менш — на 4,6 і 31,7% адпаведна.
Тавараабарот з краінамі ЕС скараціўся на 28,9% (да 12.672,6 млн. даляраў). Экспарт паменшыўся на 48,1% (да 6.723,6 млн.), імпарт — вырас на 22,3% (да 5.949 млн. даляраў).
belapan.com