Адток айцішнікаў у Беларусі працягвае павялічвацца. Актыўна звальняюць і ў іншых галінах
У Беларусі ў чэрвені скарацілася занятасць. Паводле інфармацыі Белстату, у першым месяцы лета ў айчыннай эканоміцы было занята 4,2068 млн чалавек. Гэта на шэсць тысяч менш, чым у траўні, адзначае reform.by.
У чэрвені было звольнена 68,8 тыс. чалавек, або на 2% больш, чым за аналагічны месяц мінулага года, а прынята на працу 57,36 тыс. чалавек, або на 6,4% менш, чым год таму.
Усяго за паўгода было звольнена без малога 332 тыс.
работнікаў, што на 2,2% менш, чым у мінулым годзе. Пры гэтым на працу прынята
277,16 тыс.чалавек, або на 5% менш, чым у 2021-м. Такім чынам, колькасць
звольненых па выніках паўгоддзя перавысіла колькасць прынятых на працу на 54,8
тыс. чалавек.
Трэба адзначыць, што аператыўныя дадзеныя Белстату не
ўключаюць мікра- і малыя арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці.
Колькасць звальненняў у IT працягнула ў чэрвені расці. Па
дадзеных статыстыкі, кампаніі лічбавага сектара звольнілі
3717 чалавек, што на 133 больш, чым у траўні. У параўнанні з чэрвенем 2021-га
колькасць звальненняў вырасла ў 2,4 разы.
Пры гэтым за чэрвень на працу было прынята толькі 943
чалавекі. Колькасць працаўладкавання вырасла ў параўнанні з маем на 154. У параўнанні з чэрвенем 2021 года ў IT колькасць
працаўладкавання скарацілася на 45,7%.
Па выніках паўгоддзя ў IT на працу ўладкаваліся 7611
чалавек, што на 14,6% менш, чым за аналагічны перыяд 2021 года. Пры гэтым у
студзені-чэрвені ў IT звольніліся 15839 чалавек, што ў два разы больш, чым за
аналагічнае паўгоддзе 2021-га. У выніку на чыстай аснове з сектара звольніліся
8228 чалавек.
У лясной і рыбнай гаспадарках за першае паўгоддзе
былі звольненыя без малога 40 тыс. чалавек. Баланс склаўся на карысць прынятых
на працу. Іх колькасць апынулася амаль на 1000 чалавек больш.
У апрацоўчай прамысловасці ў першым паўгоддзі прынялі на
працу 49,2 тыс. чалавек. Пры гэтым былі звольненыя 56 тыс. чалавек.
У ахове здароўя за паўгода звольнілі 20,2 тыс. чалавек. Іх
аказалася больш, чым прынятых на працу, на 4,1 тысячы чалавек. За паўгода ў ахове
здароўя ўладкаваліся 16,06 тыс.чалавек.
У будаўніцтве па выніках паўгоддзя працу знайшлі 16,76 тыс.
чалавек. Пры гэтым звольніліся 23,74 тыс.
У транспарце і лагістыцы ў студзені-чэрвені звольніліся 17,1
тыс. чалавек, а былі прынятыя на працу 12,35 тыс.