Афіцыйна: сярэдні заробак у Беларусі — 621 долар

Гэта нават вышэй тэмпу росту, прадугледжанага прагнозам на 2013 год, інфармуе Мінэканомікі.



zarobak.jpg

У Беларусі намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ў студзені-жніўні практычна дасягнула 5 мільёнаў рублёў або 566 даляраў у эквіваленце, і павялічылася ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года на 43,2%. Гэта нават вышэй тэмпу росту, прадугледжанага прагнозам на 2013 год, інфармуе Мінэканомікі Беларусі.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў жніўні дасягнула 5 млн. 547,1 тыс. рублёў, або 621,2 даляра, і павялічылася ў параўнанні з жніўнем мінулага года на 35,4%. У бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата за студзень-жніўні 2013 года склала 3 млн. 640,5 тыс. рублёў, або 416,2 даляра.
kp.by