Афіцыйны ўзровень беспрацоўя — 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва

"color: rgb(34, 34, 34); font-family: arial, sans-serif; font-size: 13px; font-style: normal; font-variant: normal; font-weight: normal; letter-spacing: normal; line-height: normal; orphans: auto; text-align: start; text-indent: 0px; text-transform: none; white-space: normal; widows: auto; word-spacing: 0px; -webkit-text-size-adjust: auto; -webkit-text-stroke-width: 0px; background-color: rgb(255, 255, 255); display: inline !important; float: none;">
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец сакавіка 2013 года склаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец сакавіка 2012 года — 0,7%). Такія даныя апублікаваў Нацыянальны
статыстычны камітэт.



У эканоміцы ў I квартале 2013 года было занята 4 млн. 539,8 тыс. чалавек, што на 1% менш, чым у I квартале 2012 года. Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец сакавіка 2013 года склала 25,3 тыс., што на 18,3% менш, чым на канец сакавіка 2012 года, і на 3,3% менш, чым на канец лютага 2013 года. 



Арганізацыямі Беларусі (за выключэннем малых і мікраарганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у I квартале гэтага года было прынята на працу 175,1 тыс. чалавек, у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 10,2 тыс. чалавек, звольнена па розных прычынах 183,9 тыс. чалавек. З агульнай колькасці звольненых 7,1% было звольнена за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 1% — у сувязі са скарачэннем колькасці ці штата работнікаў, ліквідацыяй арганізацыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: