Бананы ў Мінску за 2 гады падаражэлі ў 2,3 разы, бульба — у 7
Люблю гэтыя некарэктныя параўнанні! Вось самы наш антыкрызісны паказчык — сальда знешнегандлёвага балансу. Напрыклад, палічым знешні абарот у тонах ў бульбе супраць бананаў. Упс, а сальда адмоўнае!
На 12 тысяч тон бананаў у 2012-м завезлі ў краіну больш, чым бульбы беларускай прадалі за мяжу. У 2011-м бульбы прадалі больш, чым купілі бананаў, але краіна пры гэтым прымудрылася купіць за
мяжой яшчэ больш бульбы, чым прадала сваёй туды (на мінус 6800 тон).
Так выглядае імпарт бананаў супраць экспарту бульбы (у тысячах тон):
Экспарт і імпарт свініны лепш і не параўноўваць:
Але вернемся да нашых бананаў. У чэрвені 2010-га па кошце кілаграма бананаў у Беларусі можна было купіць 3,3 кілаграма бульбы. А ў чэрвені-2013 — толькі 2,2 кілаграма бульбы. Хто з'еў? Вядома хто: інфляцыя бульбы ў краіне
бульбашоў за два года склала 390%, інфляцыя банана — 260%.
У Мінску з бульбай адбылося нешта. У гэтыя два гады сярэдняя сталічная цана на бульбу (12.100 руб.) амаль дагнала цану на бананы (13.200 руб.). Бульба ў Мінску падаражэла ў 7 разоў,
бананы — у 2,3 разы! Добра, хоць бананы ў нас не растуць!
І, трэба прызнаць, сельская гаспадарка маёй краіны вырошчвае нядрэннае адмоўнае знешнегандлёвае сальда ў раслінаводстве:
У капусце знешняе сальда маёй краіны — у
нармальным такім мінусе (у 2,5 разы больш імпартавалі);
У часнаку — у
ахвігіцельным мінусе (у 51 раз у кілаграмах) і гэта амаль мільён у далярах;
У кабачках і ў яблыках — у мінусах
(там у разы і ў дзесяткі мільёнаў);
Імпарт збожжавых мераем тонамі, экспарт — у
кілаграмах.
У плюсе аграрная краіна ў моркве, бураках і, што здаецца ўжо дзіўным, у бульбе!
Мэр Мінска Ладуцька тут яшчэ патрабуе прасекчы станоўчае знешняе сальда ў сякерах! За пяць месяцаў 2013 краіна, якая перажывае мадэрнізацыю, набыла 60 тысяч адзінак гэтага высокатэхналагічнага
інструмента, выдаткаваўшы чвэрць мільёна даляраў. І прадала за мяжу амаль 700 сякер айчынных.
У матыках і граблях знешнегандлёвае сальда краіны настолькі адмоўнае (мінус у 106 разоў), што часам здаецца, лепш купляць адразу капусту, чым і капусту, і матыкі для яе вырошчвання.
Віктар Малішэўскі, malishevsky.livejournal.com