Беларусь цяпер — паўнапраўная удзельніца Метрычнай канвенцыі
Беларусь атрымала паўнапраўнае сяброўства ў Метрычнай канвенцыі і стала 62-й краінай-удзельніцай
"Паўнапраўнае сяброўства ў Метрычнай канвенцыі адкрывае вялікія магчымасці для нашай метралогіі і прамысловасці. З'яўляючыся паўнапраўным членам гэтай канвенцыі і актыўным удзельнікам генеральных канферэнцый па мерах і вагах, Беларусь можа ўдзельнічаць у ключавых параўнаннях на самым высокім узроўні і працаваць у тэхнічных камітэтах Міжнароднага бюро мер і вагаў (ВІРМ)", — адзначылі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі, паведамляе zviazda.by.
Паўнапраўнае сяброўства дасць магчымасць Беларусі параўноўваць свае эталоны з міжнароднымі і атрымліваць іх міжнароднае прызнанне.
"Вынікі вымярэнняў колькасці і якасці сыравіны і прадукцыі, параметраў бяспекі транспарту і навакольнага асяроддзя строга ўлічваюцца пры міжнародным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве", — растлумачылі ў Дзяржстандарце.
Метрычная канвенцыя — гэта міжнародны дагавор, падпісаны сямнаццаццю краінамі ў Парыжы ў 1875 годзе. Да канвенцыі далучыліся 62 дзяржавы ў якасці паўнапраўных сябраў і 40 краін — на правах асацыіраваных сябраў. Беларусь з'яўлялася асацыяваным сябрам Метрычнай канвенцыі з 2003 года.
Паводле zviazda.by