Беларусам дазволілі браць адтэрміноўку на вяртанне крэдытаў
Улады дазволілі беларусам браць адтэрміноўку на пагашэнне крэдытаў
Крэдытных установам Беларусі рэкамендавана даваць фізічным асобам магчымасць падаўжаць пагашэнне ўзятых на розныя патрэбы крэдытаў, піша myfin.by.
Аператыўна-сітуацыйны штаб пры Савеце Міністраў Беларусі прыняў рашэнне рэкамендаваць банкам прадастаўляць для фізічных асоб адтэрміноўку пагашэння крэдытаў:
- спажывецкіх — на 6 месяцаў;
- на нерухомасць — на 1 год.
Як паведамляецца, такія крокі банк можа распачаць па заяве крэдытаатрымальніка. Тэрміны пагашэння пазыкі таксама рэкамендавана падоўжыць на той жа перыяд.