Беларускія прамыслоўцы запазычылі банкам больш за 22 мільярды рублёў
Нацыянальны банк Беларусі абнавіў статыстыку наконт крэдытнай запазычанасці кампаній апрацоўчай прамысловасці.
![_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3__logo_1.jpg _hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3__logo_1.jpg](/img/v1/images/_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Галоўных даўжнікоў краіны ў гэтай галіне назваў сайт banki24.by.
На 1 студзеня 2022-га арганізацыі апрацоўчай прамысловасці былі вінаватыя па крэдытах ва ўсіх валютах 22,2 мільярды рублёў у эквіваленце. За 12 месяцаў памер абавязацельстваў скараціўся на 3%.
Запазычанасць па крэдытах бывае кароткатэрміновай і доўгатэрміновай. У першым выпадку гэта крэдыты з рэшткавым тэрмінам пагашэння менш за год, у другім — больш за год. На справаздачную дату кароткатэрміновая запазычанасць прамыслоўцаў перад банкамі склала 10,8 мільярда рублёў у эквіваленце, доўгатэрміновая — 11,4 мільярды рублёў.
Сярод галін найбуйнейшыя даўгі назапасіла харчовая прамысловасць — 5,086 млрд BYN у эквіваленце. Таксама значныя запазычанасці на справаздачную дату мелі хімічная прамысловасць (2,787 млрд BYN), вытворцы неметалічных мінеральных прадуктаў (2,451 млрд BYN), нафтаперапрацоўка (2,321 млрд BYN) і машынабудаванне (2,171 млрд BYN).