Беларускія студатрады хочуць працаваць на будпляцоўках АЭС у Расіі
Студэнцкія атрады ўжо пяты год працуюць на БелАЭС.
![Фота Аксаны Манчук Фота Аксаны Манчук](/img/v1/images/000022_ee366c9cc913ac30432582c7004efbda_294348.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Аксаны Манчук
Маладыя людзі, якія прымалі сёння ўдзел у адкрыцці трэцяга працоўнага семестра на БелАЭС, плануюць пагутарыць з дапамогай відэаканферэнцсувязі з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксеем Ліхачовым. Па словах камандзіра Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ Надзеі Шахоўскай, будзе наладжана сувязь з усімі пляцоўкамі моладзевых будоўляў — аб'ектаў «Расатама».
![000022_ee366c9cc913ac30432582c7004efbda_275304.jpg 000022_ee366c9cc913ac30432582c7004efbda_275304.jpg](/img/v1/images/000022_ee366c9cc913ac30432582c7004efbda_275304.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Аксаны Манчук
«Пытанні будуць абмяркоўвацца розныя. У прыватнасці, моладзь цікавіць, калі нашы будатрады паедуць у Расію для працы на падобным аб'екце», — адзначыла яна.
Акрамя таго, беларуская моладзь плануе запрасіць Аляксея Ліхачова на закрыццё трэцяга працоўнага семестра.
![000022_ee366c9cc913ac30432582c7004efbda_254995.jpg 000022_ee366c9cc913ac30432582c7004efbda_254995.jpg](/img/v1/images/000022_ee366c9cc913ac30432582c7004efbda_254995.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Аксаны Манчук
Студэнцкія атрады ўжо пяты год працуюць на БелАЭС. Маладыя людзі выконваюць агульнабудаўнічыя, аддзелачныя, электрамантажныя, цяслярныя, малярныя, работы па добраўпарадкаванні, геадэзічныя здымкі. Заработная плата ў студэнцкіх атрадах здзельна-прэміяльная, залежыць ад відаў і аб'ёму выкананых работ.
На сённяшні дзень у складзе студатрадаў тут працуюць 280 маладых людзей 16 ліпеня павінны заехаць яшчэ восем атрадаў.
![000022_ee366c9cc913ac30432582c7004efbda_554257.jpg 000022_ee366c9cc913ac30432582c7004efbda_554257.jpg](/img/v1/images/000022_ee366c9cc913ac30432582c7004efbda_554257.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Аксаны Манчук
Паводле БЕЛТА