Беларускія ўлады нацэліліся захапіць яшчэ адзін расійскі банк?

Спецыяльная кваліфікацыйная камісія Нацбанка Беларсі прызнала двух членаў праўлення банка «БелВЭБ» не адпавядаючымі кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі.

belveb_140626012021.jpg


Адпаведнае пасяджэнне камісіі прайшло 21 студзеня ў рэжыме відэасувязі, перадае АФН.

У прыватнасці, камісія прызнала члена праўлення Аляксея Мазжухіна і члена праўлення — выканаўчага дырэктара HR-дэпартамента Дзмітрыя Панкевіча не адпаведнымі «кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, што прад’яўляюцца да пасады члена калегіяльнага выканаўчага органа банка і нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі».

Крыніцы ў банкаўскай сферы намякаюць, што менавіта так выяўляецца незадаволенасць кіраўніцтва Нацбанка формай бізнес-мадэлі, якую БелВЭБ спрабуе рэалізаваць на беларускім банкаўскім рынку, прытрымліваючыся стратэгіі галаўнога банка — ВЭБ Расіі.

Чым заканчваюцца прэтэнзіі Нацбанка да кіраўніцтва беларускіх банкаў, паказалі падзеі вакол Белгазпрамбанка. 14 студзеня 2021 года Камісія анулявала сертыфікат прафесійнага бухгалтара банка, выдадзены Патапавай Ірыне Алегаўне, якая займала на той момант пасаду выконваючай абавязкі старшыні праўлення Белгазпрамбанка.

На наступны дзень Патапаву прызначылі першым намеснікам старшыні, зачыніўшы ёй дарогу ў бухгалтэрыю, а на чале банка была пастаўлена Надзея Ермакова.