Беларусы паставілі рэкорд па крэдытным доўгу

Паводле інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі, фізічныя асобы вінныя банкам найбуйнейшую суму грошай за доўгі час, паведамляюць banki24.by.

Драйверам беларускага рынку выступілі жыллёвыя крэдыты. На 1 снежня 2021 года запазычанасць фізічных асоб па банкаўскіх крэдытах склала 16,327 млрд. BYN у эквіваленце. Гэта рэкорднае значэнне за перыяд замераў абавязацельстваў фізічных асоб. Папярэдні рэкорд пратрымаўся ўсяго адзін месяц.

99,87% ад усяго доўгу фізасоб намінавана ў беларускіх рублях. Такая высокая доля рублёвых запазычанняў звязаная з тым, што ў Беларусі больш за 10 гадоў забароненае крэдытаванне фізічных асоб (акрамя ІП) у замежнай валюце.

Дзве асноўныя разнавіднасці крэдытаў насельніцтву ў афіцыйнай статыстыцы — гэта крэдыты на спажывецкія патрэбы і крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылля (жыллёвыя крэдыты).

На 1 снежня запазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах склала 5,223 млрд. BYN. Да 1 снежня 2021-га аб'ём запазычанасці па жыллёвых крэдытах склаў 10,915 млрд. BYN — і гэта новы гістарычны рэкорд сумы запазычанняў фізічных асоб. На 1 лістапада 2021-га фізасобы былі павінны банкам 10,817 млрд. BYN, на 1 снежня 2020-га — 9,797 млрд. BYN.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: