Пенсійная сістэма Ісландыі сутыкнулася з беспрэцэдэнтнымі праблемамі: няма куды падзець грошы

Пенсійная сістэма ў Ісландыі мае аб'ём рэсурсаў, прыкладна роўны 200% ВУП краіны, гэта значыць прыблізна 50 мільярдаў долараў ЗША.

gettyimages_641647360_170667a.jpg

Пенсійная сістэма Ісландыі, прызнаная нядаўна найлепшай у свеце, сутыкнулася з праблемамі праз багатую колькасць грошай. У ёй назапасілася столькі грошай, што іх стала няма куды ўкладваць, піша ВВС.
Цяпер урад на чале з прадстаўніцай «Лева-зялёнага руху» Катрын Якабсдоцір разглядае ідэю дазволіць кампаніям, якія кіруюць пенсійнымі фондамі ісландцаў, рабіць больш інвестыцый за мяжой. Паводле дзеючых нормаў, такія інвестыцыі пенсійных фондаў за мяжу не павінны перавышаць 50%.
«Сістэма стала занадта вялікай. Вядома, мы не можам абмяжоўваць усе інвестыцыйныя магчымасці на ўнутраным рынку», — заявіў міністр фінансаў Б'ярні Бенедыктсан — прадстаўнік кансерватыўнай Партыі незалежнасці, кааліцыйнага партнёра «лева-зялёных».
Nashaniva.com