Беларусы сталі эканоміць на прадуктах праз рост коштаў

Больш 65% гараджан сталі менш выдаткоўваць. Каля 70% з іх эканомяць на ежы. Пра гэта паведамляе belretail.by са спасылкай на даследаванне Цэнтра сістэмных бізнес-тэхналогій SATIO.

tmpphpjuj7o11614893262604150ce47e93.jpg


У даследаванні цэнтра сістэмных бізнес-тэхналогій SATIO прынялі ўдзел 1007 жыхароў гарадоў Беларусі ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў. Апытанне праводзілі анлайн-метадам CAWI з 19 па 25 красавіка.

Аўтары даследавання вывучылі, як змяніліся спажывецкія звычкі беларусаў у апошнія месяцы. Удзельнікі даследавання адзначаюць рост цэнаў на многія тавары і паслугі, траціна з іх лічыць, што падаражанне адбылося ў сярэднім на 20%.

Часцей за ўсё ў адказ на рост цэнаў беларусы пачынаюць эканоміць. Аб такім рашэнні паведамілі 65% рэспандэнтаў. 90% з іх адмаўляюцца ад буйных і неабавязковых выдаткаў і сочаць за акцыямі ў крамах. Амаль кожны пяты стаў прыглядацца да былых ва ўжыванні тавараў, прадаваць старыя рэчы. Кожны чацвёрты вырашыў даўжэй карыстацца сваімі старымі рэчамі замест таго, каб выкінуць іх. Але часцей за ўсё беларусы камбінуюць некалькі спосабаў эканоміі сродкаў.

У першую чаргу жыхары беларускіх гарадоў эканомяць на вопратцы, абутку, бытавой хіміі, мэблі і касметыцы. Больш за 70% удзельнікаў апытання, якія сталі эканоміць, прызналіся, што скарацілі выдаткі на прадукты харчавання.

economia_satio_belreteil1.jpg


З прадуктаў харчавання і напояў часцей адмаўляюцца ад алкаголю, прысмакаў, снэкаў і гатовых страў. Радзей за ўсё — ад самых папулярных і даступных прадуктаў: малочкі, солі, цукру, хлеба, крупы, мукі і макароны.

Сярод паслуг першымі з карыстання сыходзяць захапленні, касметычныя працэдуры, вандроўкі і таксі.

Каля 40% удзельнікаў апытання заявілі, што, на іх думку, становішча спраў у эканоміцы Беларусі пагоршылася. Палова чакае, што ў будучыні сітуацыя будзе яшчэ больш цяжкай.