Беларусы трывала заселі на расійскай «газавай ігле»

Беларусь увайшла ў тройку найбуйнейшых спажыўцоў расійскага газу, набыўшы ў «Газпрома» у першым квартале бягучага года 5,6 млрд куб. метраў.

gas_1.jpg

Наперадзе нашай краіны толькі Нямеччына і Турцыя
Па аб'ёме закупленага ў Расіі газу Беларусь абыйшла Італію, якая скараціла імпарт з 6,364 млрд да 5,184 млрд куб. метраў. Імпарт Беларуссю таксама зменшыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, калі ў краіну паступіў 5,641 млрд куб. метраў газу.
Першае месца па спажыванні расійскага газу на працягу апошніх гадоў утрымлівае Германія. У першым квартале гэтая краіна нарасціла імпарт амаль на 2,5 млрд куб. м. (з 12,050 млрд. да 14,495 млрд куб.м.), шмат у чым забяспечыўшы прырост аб'ёмаў паставак «Газпрамам» у далёкае замежжа. Яны выраслі з 44,357 млрд да 50,052 мільярдаў кубаметраў. Таксама прыкметна павялічылася спажыванне «газпромаўскага» рэсурсу ў другога па велічыні яго імпарцёра — Турцыі. Аб'ёмы імпарту ў гэтую краіну выраслі з 6,419 млрд да 8,108 млрд куб. метраў.
Сярод заходнееўрапейскіх пакупнікоў аб'ёмы імпарту расійскага газу нарасцілі таксама Польшча, Францыя, Аўстрыя, Чэхія, Венгрыя, Славакія, скарацілі — Вялікабрытанія, Італія, Нідэрланды, Фінляндыя.
У першым квартале выраслі аб'ёмы паставак газу «Газпрома» і на постсавецкай прасторы. Калі ў гэтым перыядзе ў 2016 годзе краіны былога СССР набылі 10,179 млрд кубаметраў газу, то ў 2017 годзе — 11,594 мільярдаў кубаметраў.
Прырост у гэтым рэгіёне забяспечыў Казахстан, які ўвайшоў у топ-10 найбуйнейшых спажыўцоў расійскага газу, а таксама Украіна (пастаўкі выраслі з 0,995 млрд да 1,109 млрд куб. Метраў), Малдова, усе краіны Балтыі, Арменія, Грузія, Кыргызстан. Менш, чым у мінулым годзе, купілі газу Беларусь і Паўднёвая Асеція.
Найбуйнейшыя спажыўцы расійскага газу ў 1 квартале 2017 г.

 

Краіна

Аб'ём імпарта ў 1 квартале 2017 г., у млрд куб.м.

Аб'ём імпарта ў 1 квартале 2016 г., в млрд куб.м.

1

Германія

14,495

12,050

2

Турцыя

8,108

6,419

3

Беларусь

5,600

5,641

4

Вялікабрытанія

5,367

5,550

5

Італія

5,184

6,364

6

Польшча

2,927

2,870

7

Францыя

2,763

2,400

8

Аўстрыя

1,900

1,018

9

Казахстан

1, 621

1,369

10

Чэхія

1,233

1,103

Паводле «Заўтра тваёй краіны»