Беларусы вінныя банкам 12 мільярдаў рублёў
Такую суму склалі ўсе крэдыты і растэрміноўкі, якія аформілі на сябе беларусы. Статыстыку па крэдытах публікуе Нацбанк. Улады могуць зрабіць працэдуру выдачы крэдытаў больш складанай, паведамляе «Свабода».
Толькі за крэдыты на нерухомасць беларусы вінныя банкам 7 мільярдаў 411 мільёнаў рублёў. Агулам на пачатку красавіка запазычанасць беларусаў па крэдытах склала амаль 12 мільярдаў рублёў(11 мільярдаў 972 мільёны).
Толькі за сакавік даўгі беларусаў перад банкамі выраслі на 145,6 мільёнаў.
Раней Нацбанк паведаміў пра магчымасць ускладніць працэдуру выдачы крэдытаў. Гэта можа адбыцца пры паскарэнні тэмпаў крэдытавання.
Працэнтныя стаўкі па жыллёвых крэдытах у Беларусі цяпер на ўзроўні 15,5-16% гадавых. Яны залежаць ад стаўкі рэфінансавання, якую ўсталёўвае Нацбанк.
Па падліках эканамістаў, гэтыя крэдыты «не перастануць быць папулярнымі нягледзячы на высокія працэнтныя стаўкі, бо па-іншаму набыць жыллё складана».
svaboda.org