Беларусы з-за мяжы дасылаюць менш грошай на радзіму
Грамадзяне Беларусі, якія працуюць альбо жывуць за мяжой, пачалі дасылаць меней грошай сваякам на радзіму. Пра гэта сведчыць афіцыйная статыстыка Нацыянальнага банку краіны.
Сёлета за другі квартал асабістыя пераводы беларусаў з-за мяжы склалі 151,7 мільёна долараў, што амаль на 12% менш, чым за аналагічны перыяд летась. Магчыма, гэта звязана і са змяншэннем заробкаў.
Статыстыка галоўнага банку Беларусі сведчыць, што і беларускія грамадзяне сталі менш адпраўляць за мяжу пераводаў. Сёлета за той жа другі квартал з Беларусі было адпраўлена 26,3 мільёна долараў, тады як год таму адпаведная сума складала 37,1 мільёна.
Паводле Радыё Свабода