«Белавія» змяніла тарыфы. Без багажа на 20-25% танней

З 18 лістапада «Белавія» пераходзіць на структуру тарыфаў з рознымі наборамі паслуг. Тарыфаў усяго пяць: «Прома», «Лайт», «Смарт», «Флекс» и «Бізнэс».

belavia.by

belavia.by


Самае галоўнае для эканомных падарожнікаў — на тарыфах «Прома» і «Лайт» можна будзе ляцець без багажа і, адпаведна, не пераплачваць яго.
Вось якімі будуць цэны за пералёт туды-назад па некаторых кірунках:
Калінінград: з багажом — ад 115 еўра, без — ад 85 еўра.Прага: з багажом — ад 191 еўра, без — ад 166 еўра.Кіеў: з багажом — ад 139 еўра, без — ад 109 еўра.Пры палёце без багажа атрымліваецца эканомія да 20-25%.
Пры гэтым «Белавія» павялічыла вагу ручной паклажы з 8 да 10 кг. Месца для багажу можна будзе дакупіць за 25 еўра.
Паводле tio.by