Белстат: даходы беларусаў выраслі на 6,3 %

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі паведаміў пра рост даходаў беларусаў за 11 месяцаў 2019 года, перадае Белсат.

dachody.jpg

У Белстаце адзначылі, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва краіны ў студзені – лістападзе мінулага года склалі 106,3 % да ўзроўню студзеня – лістапада 2018 года.
У разлік браліся даходы пасля выплаты ўсіх падаткаў і збораў, скарэктаваныя на ўзровень інфляцыі.
Сярод даходаў аплата працы займае 64,1 %, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай падобнай дзейнасці – 7,8 %. На пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты прыходзіцца 23,4 %, а на даходы ад уласнасці і іншыя даходы – 4,7 %.