Белстат: гарадская сямʼя багацейшая за вясковую на 350 рублёў
Паводле зьвестак Белстату, сярэднестатыстычная хатняя гаспадарка Беларусі ў студзені‒сакавіку 2019 году мела 1290,3 рубля наяўных рэсурсаў на месяц, паведамляе Радыё Свабода.
У тым ліку:
- 1387,7 рубля — у гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу;
- 1038 рублёў — у вёсках.
Гэта сярэдні паказнік па Беларусі. У «сельскую мясцовасць» уваходзяць пасёлкі ў прыгарадзе Мінску і абласных гарадоў.
Наяўныя рэсурсы — сумарна грашовыя даходы і прадукты харчаваньня з асабістай гаспадаркі, без уліку затрат на іх вытворчасць, а таксама атрыманыя ў натуральнай форме льготы і выплаты.
Агулам грашовыя выдаткі склалі 1214,3 рубля на месяц. На спажывецкія расходы беларуская сям’я ў сярэднім выдаткоўвала 905,2 рубля (74,5%), з іх:
- 39,6% на харчы;
- 31,1% на нехарчовыя тавары;
- 26,4% на аплату паслуг.