Беларусы купляюць валюты больш, чым здаюць
У Беларусі ў студзені-лютым гэтага года насельніцтва на ўнутраным рынку наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты прадало на 1,26 млрд долараў у эквіваленце, а купіла на 1,27 млрд.
Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку. Наяўнай валюты беларусы за два месяцы прадалі на 1,18 млрд долараў, а купілі на 1,11 млрд.
Продаж фізічнымі асобамі безнаяўнай валюты за студзень-люты склаў 82,9 млн долараў, а купля — 159,8 млн.
Як паведамілі ў Нацбанку, у цэлым па наяўнай і безнаяўнай валюце сальда за два месяцы гэтага года склалася дадатным у памеры 14 млн долараў, па наяўнай валюце — адмоўным (-62,9 млн), па безнаяўнай — дадатным (76,9 млн).