Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту

У Беларусі, згодна з пастановай Саўміна № 513 ад 27 траўня, з 1 чэрвеня павышаны экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.



aepaev_w465h262.jpg

Так, пошліна на сырую нафту вырасла з 376,1 да 385 даляраў за тону; на прамагонны бензін і бензіны таварныя — з 338,4 да 346,5; на лёгкія і сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, мазут, змазачныя алівы, адпрацаваныя нафтапрадукты, вазелін і парафін, нафтавы кокс (акрамя кальцыніраванага) і нафтавы бітум — з 248,2 да 254,1; на дызпаліва — з 244,4 да 250,2.

Пошліна на звадкаваныя вуглевадародныя газы зніжана з 88,3 да 86 даляраў за тону.

Як паведамляў Тэлеграф, Беларусь і Расія падпісалі ў Астане дакументы аб аб'ёмах паставак нафты і новым парадку пералічэння экспартных пошлін на нафтапрадукты. У 2015 годзе ў бюджэт Беларусі прадугледжваецца залічыць 1,5 млрд даляраў вывазных мытных пошлін ад экспарту нафтапрадуктаў з расійскай нафты.

telegraf.by