Беларусь пазбавілася за студзень 427,7 млн долараў валютных рэзерваў
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лютага (паводле стандартаў МВФ) склалі 6,22 млрд долараў у эквіваленце, скараціўшыся за студзень на 427,7 млн даляраў. Пра гэта паведамілі ў Нацбанку. У нацыянальным вызначэнні аб'ём ЗВР скараціўся на 435,1 млн. долараў да 6,8 млрд долараў у эквіваленце.
Як адзначылі ў НББ, зніжэнне ЗВР у асноўным звязана з пагашэннем беларускім урадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.
Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у студзені спрыяў рост цаны на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, сказана ў паведамленні Нацбанка.