Беларусь рада забароне на ўвоз заходніх прадуктаў у Расію

Беларусь гатова пастаўляць харчаванне ў Расію замест краін, у дачыненні да якіх Масква ўвяла санкцыі.



znrocy_w465h262.jpg

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч. "Для нас гэта кландайк. Мы гатовыя замяніць заходнія краіны па многіх пазіцыях у частцы харчавання", — сказаў ён.

У прыватнасці, паводле яго слоў, плануецца сур'ёзна павялічыць пастаўкі ў Расію сыроў рознай цвёрдасці і розных тэрмінаў даспявання, мяса і цэльнага малака замест Фінляндыі. Гатовы Мінск замяніць таксама галандскую бульбу і польскія яблыкі, перадае РИА "Новости".


Прэзідэнт Уладзімір Пуцін 6 жніўня забараніў на працягу года увозіць у Расію асобныя віды сельгаспрадукцыі, сыравіны і харчавання з краін, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да Расіі. Антырасійскія санкцыі ўвялі ЗША, Еўрасаюз, Швейцарыя, Канада, Аўстралія і Японія.

telegraf.by