Беларусь выплаціла $ 84 мільёны па крэдыце МВФ

Плацёж быў зроблены 30 верасня. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Міністэрства фінансаў Беларусі.



dolzhok.jpg

«30 верасня 2013 года Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце «стэнд-бай» МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54.700.000 СДР (эквівалентна 83,9 мільёнам даляраў ЗША)», — гаворыцца ў паведамленні.
Папярэдні плацёж зроблены дзесяць дзён таму, 20 верасня. Тады была выплачана такая ж сума.
Найбольшыя выплаты ў 2013 годзе прыпадаюць на красавік, чэрвень і кастрычнік, калі Беларусь павінна выплаціць па 270 мільёнаў долараў. Усяго ў гэтым годзе Беларусь павінна вярнуць МВФ 1,63 мільярда даляраў.
Пяць траншаў крэдыту ад Міжнароднага валютнага фонду ў рамках праграмы стэнд-бай на 3,46 млрд. даляраў Беларусь атрымала ў 2009-10 гадах. Асноўны пік выплаты доўгу прыпадае на 2013-14 гады.
charter97.org