Беларускі рубель — на пятым месцы у спісе самых танных валют свету
Разам з грашыма Ірана, В'етнама, Інданэзіі, Лаоса, Гвінеі, Парагвая, С'ера-Леонэ ды інш. беларускі рубель апынуўся ў спісе самых танных валют свету.
Як высветлілі «Аргументы и факты», 9000 за адзін даляр — гэта не мяжа. У свеце ёсць валюты, якія яшчэ танней нашай. Спіс самых танных і самых дарагіх валют свету
глядзіце ніжэй.
Валюты з найбольш нізкім курсам (курс даляра ЗША да мясцовай валюты):
В'етнамскі донг — 21 106
Сан-Таме і Прынсіпі — 18 350
Іранскі рыял — 12 285
Інданезійская рупія — 11 234
Беларускі рубель — 9020
Лаоскі кіп — 7822
Гвінейскі франк — 7022
Парагвайскі гуарані — 4460
С’ера-Леонскі леонэ — 4330
Камбаджыйскі рыель — 4065
Валюты з найбольш высокім курсам (курс мясцовай валюты да даляра ЗША):
Кувейцкі дынар — 3,51
Бахрэйнскі дынар — 2,65
Аманскі рыял — 2,60
Латвійскі лат — 1,89
Брытанскі фунт стэрлінгаў — 1,55
Іарданскі дынар — 1,41
Еўра — 1,33
Азербайджанскі манат — 1,28
Даляр Кайманавых астравоў — 1,22
Швейцарскі франк — 1,08