Беларускія банкі трапілі пад санкцыі ЗША за дзеянні Расіі ва Украіне

Міністэрства фінансаў ЗША 22 снежня пашырыла санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Расіі за дзеянні ва Украіне. У спісе, які апублікавала Міністэрства фінансаў ЗША, 34 дадатковыя асобы — гэта пераважна расійскія кампаніі і банкі, а таксама іх даччыныя структуры.



42447885_6089_4bbb_9dad_bae031679e86_w640_r1_s_cx0_cy10_cw0.jpg

Пад абмежаванні патрапілі «дочкі» Ашчадбанка і ВТБ, а таксама сэрвіс плацяжоў «Яндэкс. Грошы». Такім чынам, у спісе і два беларуcкія банкі — ВТБ і БПС-Ашчадбанк.

Пад санкцыі трапіў і шэраг палітыкаў, топ-мэнэджэраў, у тым ліку былыя ўкраінскія міністры і дзеячы самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, перадае Радыё "Свабода".