Беларусы не хочуць аддаваць валюту дзяржаве нават пад 7% гадавых
Насельніцтва Беларусі так і не ўбачыла эканамічны сэнс ўкладання валюты ў гадавыя валютныя аблігацыі Мінфіна РБ з прыбытковасцю 7% гадавых, прапанаваныя фізічным асобам яшчэ ў чэрвені.
![banka_dollarov.jpg banka_dollarov.jpg](/img/v1/news/full/banka_dollarov.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
За перыяд з 22 чэрвеня 2015 года па 22 верасня 2015 года фізічныя асобы купілі бездакументарныя аблігацыі на суму 18.900.000. долараў ЗША, што складае 37,9% ад агульнага аб’ёму эмісіі ($ 50 млн.), паведаміла прэс-служба Мінфіна РБ.