Беларусы ў лютым зноў пачалі скупляць валюту

У Беларусі ў лютым фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты на 736,6 мільёна долараў у эквіваленце, купілі — на 756,1 мільёна.  



jfhd4g_w465h262.jpg

Чыстая купля валюты насельніцтвам у лютым склала 19,5 мільёна долараў. Пра гэта паведамілі ў Нацбанку Беларусі.

Па дадзеных НББ, суб'ектамі гаспадарання — рэзідэнтамі Беларусі за люты прададзена валюты на 1,56 мільярда долараў, куплена — на 1,68 мільярда (чыстая купля — 117,4 мільёна).

Нерэзідэнты Беларусі прадалі за люты валюты на 80,5 мільёна долараў у эквіваленце, а купілі — 138,2 мільёна  (чыстая купля 57,7 мільёна).

Як перадаваў Тэлеграф, насельніцтва Беларусі ў студзені стала больш прадаваць валюты, чым купляць, у адрозненне ад мінулага года. Чысты продаж наяўнай і безнаяўнай валюты фізічнымі асобамі за месяц склала 74,5 мільёна долараў.

telegraf.by