Беларусы — у тройцы самых бедных народаў Еўропы

Global Wealth Report-2013 развенчвае міф аб паспяховасці беларускай эканамічнай мадэлі.



rich_and_poor.jpg

Швейцарскія аналітыкі з Сredit Suisse прадставілі апошняе даследаванне аб сусветным багацці Global Wealth Report -2013 . Аўтсайдэрамі сярод еўрапейцаў аказаліся грамадзяне Беларусі, Малдовы і Украіны — іх сярэдні гадавы даход складае менш за 5 тысяч долараў. Гэта ў 10 разоў менш, чым сярэднесусветны.
Нашы суседзі, палякі, маюць даход ад 25 да 100 тысяч долараў. Расейцы — ад 5 да 25 тысяч даляраў.
Самымі багатымі прызнаныя швейцарцы (па кошту чыстых актываў) — больш за 500 тысяч даляраў на дарослага чалавека. У дзясятку самых багатых таксама ўвайшлі жыхары Аўстраліі, Нарвегіі, Люксембурга, ЗША, Швецыі, Францыі, Сінгапура, Бельгіі і Даніі.
Аналітыкі адзначаюць, што няроўнасць застаецца вялікай: «10 % сусветнага насельніцтва валодае 86 % сусветнага багацця».
eurobelarus.info