’’Белкельме’’ скарачае заробкі і перайшоў на 4-дзённы працоўны тыдзень
Прадпрыемства ’’Белкельме’’ на Берасцейшчыне скарачае заробкі і пераходзіць на чатырохдзёнку.
Пасля выбараў працоўныя чакаюць далейшага пагаршэння сітуацыі, — выказвае меркаванне старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў.
Да яго звярнуліся працаўнікі прадпрыемства, паколькі былі парушаныя іх працоўныя правы:
— На заводе “Белкельме” назіраецца падзенне заробкаў. Заробкі значна ўпалі ад пачатку траўня. Калі казаць пра сённяшні дзень, у траўні гэта было 2.5 – 3 мільёны рублёў, то з пераходам на скарочаны працоўны тыдзень заробкі складаюць каля 2-х мільёнаў.
Агулам на прадпрыемстве працуе каля трох соцен чалавек, частка з іх за апошні месяц атрымала крыху больш за 1 мільён 200 тысяч рублеў, па гэтай жа прычыне вымушаны былі ісці ў адпачынак.