БелТА: Беларусы больш не будуць ездзіць у шопінг-туры ў Літву і Польшчу
У наступным годзе ў Мінску на праспекце Пераможцаў, 9 плануецца адкрыць комплекс, у які ўвойдуць гандлёва-забаўляльны цэнтр «Galleria Minsk», гатэль пад брэндам вядомага міжнароднага гасцінічнага аператара «Хілтан» і паркінг агульнай плошчай каля 100 тыс. кв м, піша БелТА.
Няўжо з наступнага года культаваму для часткі беларусаў «Акропалісу» можна будзе сказаць «Бывай»?
Чакаецца, што новы аб'ект стане яшчэ адным пунктам прыцягнення, прычым не толькі для аматараў шопінгу, але і для дзелавых людзей.
У гандлёва-забаўляльным цэнтры будзе каля 160 крам, кавярняў, рэстаранаў. СТАА «Галерэя Канцэпт», якое выступае заказчыкам праектавання і будаўніцтва аб'екта, плануе
прыцягнуць у цэнтр міжнародных аператараў гандлёвых сетак.
— распавёў дырэктар СТАА «Галерэя Канцэпт» Уладзімір Хейфец.
Акрамя таго, у складзе комплексу будзе чатырохзоркавая гасцініца «Хілтан Дабл Тры» на 194 нумары з канферэнц-залай, бал-румам для ўрачыстых мерапрыемстваў і скай-барам на
апошнім паверсе — з панарамным відам на гістарычны цэнтр горада.
Уладзімір Хейфец чакае, што з'яўленне ў Мінску яшчэ адной гасцініцы, дзе можна праводзіць бізнес-мерапрыемствы высокага ўзроўню, паспрыяе росту бізнэс-актыўнасці ў краіне.
nn.by