Больш за 70% падаткаў у бюджэт Мінска паступае ад прыватнікаў

Уклад дзяржаўных арганізацый Мінска ў бюджэт сталіцы аказаўся вельмі сціплым, паведамляе «Еўрарадыё».

Фота zen.yandex.ru

Фота zen.yandex.ru

Дзяржаўныя арганізацыі Мінска забяспечваюць толькі 22,8% ад усіх падатковых паступленняў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на гарадскую інспекцыю МПЗ. Гэта даныя за першы квартал 2021 года.
Астатнія амаль 80% падатковых паступленняў у гарадскі бюджэт забяспечвае прыватны сектар эканомікі.
«Пры гэтым уклад арганізацый недзяржаўнага сектара складае 73,7 %», — адзначылі ў інспекцыі.
На долю індывідуальных прадпрымальнікаў прыпадае 2,1% падатковых паступленняў, яшчэ 1,4% — гэта падаткі фізічных асоб.