
Паводле абвесткі, размешчанай на сайце БСБ-банка, уладальнікам картак дастаткова выканаць дзве нескладаныя аперацыі:
- Даслаць СМС на нумар 1235 з тэкстам "bnb" або "бнб"
- Атрымаць электронны ліст (на адрас, які пазначаўся пры адкрыцці рахунку) і перайсці па спасылцы ў ім для выканання працэдуры пераводу карткавага рахунку
Важна выканаць прапанаваную працэдуру да нядзелі 25 чэрвеня — даты, вызначанай Нацыянальным банкам для спынення аперацый БСБ па рахунках фізічных асоб.
Падрабязнасці гісторыі: Нацбанк адклікае у БСБ Банка ліцэнзію на працу з дэпазітамі фізічных асоб
«БСБ-Банк» і «Беларускі Народны Банк» — адны з нешматлікіх банкаў Беларусі, ва ўласніках якіх няма ані беларускіх дзяржаўных структур, ані кампаній з расійскім капіталам.