«БСБ Банк» і «Банк БелВЭБ» перастаюць быць партнёрамі
З 27 студзеня ЗАТ «БСБ Банк» выходзіць са складу банкаў-партнёраў ААТ «Банк БелВЭБ» у банкаматнай сетцы «Сістэма банкаўскага самаабслугоўвання».
Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на сайт Банка БелВЭБ.
Для людзей гэта азначае, што за зняцце наяўных грашовых сродкаў кліентамі Банка БелВЭБ у банкаматах ЗАТ «БСБ Банк» цяпер будзе спаганяцца плата згодна з тарыфамі Банка БелВЭБ. Дагэтуль такая паслуга была бясплатнай.