Буйная інтэрнэт-крама 7745.by спыняе працу з 10 жніўня
Прычына — прадпісанне Дзяржкамітэта па стандартызацыі. У чым сутнасць прэтэнзій, крама не паведамляе.
«Мы рыхтуем дакументы для ўзнаўлення працы. На жаль, назваць тэрмін аднаўлення працы, не можам. Прыкладаем усе высілкі, каб гэта адбылося хутчэй», — паведамляецца на сайце кампаніі.
Крама просіць кліентаў атрымаць замовы да 9 жніўня ўключна, бо з 10-га замовы выдаваць не будуць.
7745.by — адна з найбуйнейшых інтэрнэт-крамаў у Беларусі з шырокім асартыментам: ад камп’ютарнай і побытавай тэхнікі да касметыкі.