Чалы: Казаць пра «адзіны» курс пакуль нельга

Паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы на 9 студзеня афіцыйны курс долара роўны 13760 рублёў, еўра — 16240 рублёў.



czaly2.jpg

Збор на куплю валюты не адмяняецца, але прыроўніваецца да нуля. Гэта значыць, што ў абменніках курс валюты будзе прыкладна такім жа, як на біржы.
Эканаміст Сяргей Чалы ўхваляе імкненне ўладаў да адзінага курсу, які вызначаецца рынкавым спосабам — на падстве попыту і прапановы. Але лічыць, што казаць пра тое, што адзіны курс дасягнуты, рана — механізм, паводле якога дзейнічаў збор на куплю валюты, застаецца правамоцным, бо ўведзены ўказам прэзідэнта.
«Цяпер розніцы паміж курсам на біржы і курсам у абменніках практычна няма. Але цікава тое, што сам механізм застаецца. Калі будзе жаданне, Савет міністраў зноў можа ўсталяваць велічыню збору, якая цяпер роўная нулю. Указам прэзідэнта, якім гэты збор уводзіўся, Савету міністраў надаецца права вызначаць велічыню збору. Адмяніць указ прэзыдэнта Савет міністраў не можа. Таму зараз такая сытуацыя, калі фармальна гэты збор ёсьць, але стаўка яго роўная нулю. Гэта, вядома, лепш, чым было. Але гэта ўсё яшчэ не сітуацыя аднаго курсу. Розніца паміж курсамі можа ўзнікнуць у любы момант», — адзначыў экспэрт. 

svaboda.org