Цана на расійскі газ для Беларусі ў 2021 годзе — $128,5 за тысячу кубаметраў

Цана на расійскі газ для Беларусі ў 2021 годзе складзе $128,5 за тысячу кубаметраў. Лічба прагучала ў інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі тэлеканалу «Россия 1».

gaz_4.jpg


«Думаю, што гэтая цана ва ўмовах нашых адносінаў магла б быць больш справядлівай», — пракаментаваў кіраўнік Беларусі.

Летась Беларусь набывала расійскі газ па $127 за тысячу кубаметраў. То бок, ніякай зніжкі беларускі ўрад выгандляваць не змог, зазначае Еўрарадыё.

24 снежня урад Беларусі і «Газпрам» падпісалі пратакол па тарыфах на газ на 2021 год. Чыноўнікі тады не назвалі канкрэтную цану. Заявілі толькі, што «ўзгоднены бакамі ўзровень коштаў на газ на 2021 год практычна на ўзроўні 2020 года, але значна ніжэйшы, чым прадугледжана формулай, якая вызначае цану на газ для Беларусі, зафіксаванай у міжурадавым пагадненні аб парадку фармавання цаны на газ, які падпісаны ў 2011 годзе».