Ці шмат у Беларусі даследчыкаў?

У Беларусі на 1 мільён чалавек прыпадае каля 2880 чалавек, занятых у сферы даследаванняў і распрацовак. У развітых краінах на 1 мільён чалавек прыходзіцца больш за 6000 даследчыкаў.

mapa_2_2.jpg

Белстат з нагоды Сусветнага Дня навукі, які адзначаецца 10 лістапада, апублікаваў статыстычныя дадзеныя аб колькасці людзей, занятых у сферы даследаванняў і распрацовак у Беларусі. Thinktanks.by параўнаў гэтыя дадзеныя з сусветнай статыстыкай аб даследчыках, апублікаваных ourworldindata.org 19 верасня бягучага года. Варта адзначыць, што на сусветнай мапе даследчыкаў, складзенай на падставе дадзеных Сусветнага банка за 2015 год, Беларусь выглядае белай плямай. У складальнікаў проста не было дадзеных аб беларусах, занятых у сферы НДВКР. Мы папаўняем гэты прабел.
На прыведзенай вышэй мапе паказана глабальнае размеркаванне людзей, занятых у даследаваннях і распрацоўках. Гарачыя кропкі — гэта шэсць краін, у якіх больш за 6000 на мільён жыхароў занятыя ў даследчай сферы: Паўднёвая Карэя, Сінгапур, Ізраіль і тры краіны Скандынавіі (Швецыя, Фінляндыя і Данія). Характэрна, што больш за ўсё даследчыкаў на мільён насельніцтва працуе ў Даніі — 7483 чалавекі.
Паводле звестак Белстата, у Беларусі ў сферы навуковых даследаванняў і распрацовак у 2018 годзе было занята 27,4 тыс. чалавек (0,6% ад агульнай колькасці працуючых у арганізацыях краіны). Такім чынам, у Беларусі на 1 мільён насельніцтва прыпадае каля 2880 чалавек, занятых у сферы даследаванняў і распрацовак. У Расіі гэты паказчык, па дадзеных ourworldindata, 3131 даследчык, у Літве — 2822, у Польшчы — 2139, у Латвіі — 1833, ва Украіне — 1006. Так што на фоне большасці краін-суседзяў па колькасці людзей, якія былі задзейнічаныя ў сферы ў сферы навуковых даследаванняў і распрацовак, Беларусь глядзіцца выйгрышна.
Разам з тым, паводле звестак Белстата, непасрэдна навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі ў Беларусі ў мінулым годзе займалася 17,8 тысяч даследчыкаў. Калі ўлічваць толькі іх, то атрымаецца, што на 1 мільён насельніцтва ў Беларусі прыпадае 1873 даследчыка.
Даследчыкі па абласцях навук у Беларусі (у працэнтах да агульнай колькасці даследчыкаў па дадзеных Белстата)

mapa_9.png

Але паколькі не зусім зразумела, каго ўлічвае сусветная статыстыка, а каго — беларуская, лепш будзем меркаваць, што даследчыкаў у нас — больш, чым у большасці суседніх краін.