«Цудоўні» і «Шустраму Вожыку» патрэбна наша дапамога

Пост з просьбай пра дапамогу з’явіўся ў фб Кацярыны Шуст, уладальніцы «Шустрага Вожыка».

341717887_926189738835155_1074672888837801862_n.jpg

— Што такое дробнае прадпрымальніцтва ў Беларусі на сённяшні дзень? — піша Каця. — У тэорыі, любы бізнес — пра прыбыткі. У Беларусі дробны бізнес звязаны ў першую чаргу з выдаткамі. У ІП ідуць людзі не проста рызыкоўныя — ідуць людзі апантаныя, і ідуць не за грашыма. Таму што на сённяшні дзень выдаткаў на сваю справу атрымліваецца часта нашмат больш, чым прыбыткаў. Я вам зараз агучу штомесяцовыя выдаткі ІП, пра якія ведаю, я даўно збіралася гэта зрабіць, проста не з такой сумнай нагоды:

  • - арэнда памяшкання. У Шустры Вожык гэта 1100р, у Cudoǔnia прыблізна ўдвая менш – прапарцыйна плошчы памяшкання.
  • - камунальныя паслугі. ІП плоцяць іх па поўным тарыфе, не як фізасобы. У мяне гэта каля 350р.
  • - заробкі найманым супрацоўнікам і падаткі за іх у сацфонд. У мяне нуль чалавек, у «Цудоўні» два.
  • - свае ўласныя падаткі 20% ад дахода і не менш за 200 р. у сацфонд (так стала для ўсіх ІП з гэтага года)
  • - аплата працоўных тэлефонаў, вайфаяў, сайтаў, банкаўскага рахунка, абслугоўвання касы — тут залежыць, але мінімум нават складзе 100-150р.

Такім чынам, штомесяцовыя выдаткі толькі на існаванне справы ў мяне, напрыклад, складаюць амаль 2000 рублёў. Гэта без уліку выдаткаў на развіццё (папаўненне асартымента, рэкламу, стварэнне магчымасці дадатковых паслугаў) і сваіх уласных сродкаў “на пражыць”. Гэта мінімум, неабходны для існавання справы, нават не самой сябе. У «Цудоўні» гэтая сума будзе хіба не большай. А з улікам неабходных сродкаў на развіццё і жыццё гэтая сума будзе недзе ў 1,5-2 разы больш.

І нават так — насамрэч, гэта не такія і вялікія грошы. Пры дзвюх спрыяльных умовах: калі справа ўжо ў нейкай ступені наладжана і калі не здараецца нечага нечаканага. Але любыя нечаканасці вельмі моцна б’юць па справе. Просты прыклад — пятніца, калі мы планавалі супольны з "Цудоўняй" майстар-клас, а здарылася затрыманне. 

... Я атрымліваю апошнія 2 дні вельмі шмат паведамленняў з пытаннямі, чым дапамагчы — але адказ вельмі банальны: зараз толькі фінансава.

... Ці трэба тлумчыць, пра што такія месцы, як “Шустры Вожык” і “Цудоўня”? Мы трымаемся за свае справы і будзем трымацца за іх да апошняга. Таму што мы ў іх верым і верым, што яны ствараюць, могуць стварыць шмат добрага, карыснага для іншых людзей. Роўна год таму, 16 красавіка, мы адзначалі 7 год “Цудоўні”, яна шмат перажыла, але вось і да 8мігоддзя дажыла. А ў мяне крама і прастора, утульная і цікавая – пра такое я і падумаць не магла год таму. І тое, што мала хто ведаў: Нортан для ўзнікнення “Шустрага Вожыка” зрабіў хіба не больш, чым я. І верыў у маю задуму больш, чым я сама, і падтрымліваў мяне вельмі моцна ўвесь гэты час, і дапамагаў. У нас было шмат цікавых супольных задумаў, і мы абавязкова будзем іх рэалізоўваць. Але зараз у нас абодвух складаны час, які нам трэба перажыць. І калі вы хочаце дапамагчы — дапамажыце.

Каб не прасіць грошы за нішто: я стварыла ўжо ў інстаграме “Шустрага Вожыка” фота асартымента, які ёсць, фота ў актуальных сторыз, будуць дадавацца ў пастах. Набудзьце штосьці для сябе, сяброў, дзяцей, рэкамендуйце тым, каму можа быць цікавая вялікая прастора ў цэнтры Гродна. Тут можна правесці час з кампаніяй, напрыклад, адсвяткаваць сямейнае свята, дзень народзінаў вашага дзіцяці, правесці мерапрыемства за арэндную плату: https://www.instagram.com/shustryvozhyk/

Падтрымайце Цудоўню: тавары можна выбраць праз сайт https://cudounia.by/ ці інстаграм https://www.instagram.com/cudounia/

Хто ў Горадні — заходзьце асабіста, Кірава, 3 і Замкавая, 18.

Калі вы не хочаце набываць нічога, але хочаце дапамагчы фінансава — праз Ерып: Банкаўскія паслугі — Банкі — Прыёрбанк — Папаўненне плацёжнай каркті — увесці нумар 6000081085380. Альбо па нумары карткі: 4916 9896 4438 7622 KATSIARYNA SHUST (з-за мяжы можна праз сістэму Paysend). Ахвяраванні будуць падзеленыя паміж «Вожыкам» і «Цудоўняй».

І вы заўжды можаце дапамагчы распаўсюдам гэтага паста і інфармацыі пра нашы крамы.