Чаму рэзка падаражэлі паслугі ЖКГ? Камунальнікі: гэта з-за маразоў

Рэзкі рост сум у рахунках за камунальныя паслугі на 20–30%працэнтаў заспеў многіх беларусаў знянацку. Камунальнікі тлумачаць гэта не толькі анансаваным раней павышэннем тарыфаў, але і моцнымі маразамі, піша Myfin.by.



h4ponkg2q88bfip_1n5bwjaenxgl4m3z.jpg

Фота: Myfin.by

Большасць шматкватэрных дамоў у рэспубліцы абсталявана прыборамі групавога ўліку расходу цеплавой энергіі на ацяпленне, нагадалі камунальнікі.

Такім чынам, сума платы з месяца ў месяц можа змяняцца пры нязменных тарыфах і залежыць ад таго, колькі цяпла па факце выдаткавана. Чым большая плошча кватэры, тым больш цеплавой энергіі, як правіла, выдаткоўваецца на яе ацяпленне, асабліва пры пахаладанні.

«"Прыбаўка за ацяпленне з-за зніжэння тэмпературы паветра можа залежаць ад шэрагу фактараў, у тым ліку ад плошчы кватэры, месцазнаходжання дома, яго энергаэфектыўнасці, рэгіёну пражывання», — растлумачылі ў ведамстве.

Акрамя таго, з 1 студзеня 2021 выраслі тарыфы на шэраг камунальных паслуг: вода-, газа- і электразабеспячэнне, вываз смецця, абслугоўванне ліфтаў і іншых.