
Чарговае падвышэнне коштаў на паліва — з 19 студзеня
- Эканоміка
- 18-01-2020
З 19 студзеня ў Беларусі рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін вырастуць на 1 капейку.

З 19 студзеня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 67 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 77 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 99 капеек, ДТ — 1 рубель 77 капеек.
Гэта трэцяе змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 12 студзеня: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку. У канцэрне тады растлумачылі, што змяненне цэнаў на нафтапрадукты абумоўлена ростам цаны нафты.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: