«Чарговы фэйк» — Нацбанк пра пераход на адзіную валюту з Расіяй
У Нацыянальным банку Беларусі пракаментавалі публікацыі ў тэлеграм-каналах наконт актыўнай працы над дарожнай картай аб адзінай валюце Беларусі і Расіі.
![Фота: Myfin.by Фота: Myfin.by](/img/v1/images/q4nn_8edptninr8g4uilr3iykvamzjjm.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Myfin.by
«Чарговы фэйк, які не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю», — так заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе Нацыянальнага банка наконт пераходу на адзіную валюту з Расіяй.
У чацвер на телеграм-канале Народнага антыкрызіснага кіравання паведамілі са спасылкай на свае "абсалютна надзейныя крыніцы" ў Нацбанку, што ў Беларусі ідзе актыўная праца над дарожнай картай дзеля пераходу на расійскую валюты.
Днямі, трэба сказаць, на тэму інтэграцыі і адзінай валюты выказаўся намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў. Ён заявіў, што трэба рэалізоўваць увесь патэнцыял саюзнай дамовы, аж да адзінай валюты.
![Павел Латушка: адзіная валюта з Расіяй — пагроза суверэнітэту Беларусі Павел Латушка: адзіная валюта з Расіяй — пагроза суверэнітэту Беларусі](/img/v1/images/47739395_303.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У сувязі з гэтым у каментары Myfin.by фінансавы кансультант Міхаіл Грачоў адзначыў, што, на яго думку, у агляднай будучыні з вялікай доляй верагоднасці пытанне аб адзінай валюце (пад якой намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі, хутчэй за ўсё, мае на ўвазе расійскі рубель) у рамках Саюзнай дзяржавы наогул падымацца не будзе.
Паводле Myfin.by